logo search
Вопросы и ответы по ГОСам (приблизительные)

17. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва” ў адраджэнскім працэсе

НД больш рэвалюцыйная, чым НН. Друкаваліся творы і кірыліцай, і лацінкай. 12 жніўня 1906 мешчанін Іван Тукеркес атрымаў афіцыйны дазвол на выданне газеты. Першы нумар газеты “Наша доля” выйшаў 1 верасня 1906 года. Памеры – 8 старонак. Нумар каштаваў 5 капеек. Выходзіла газета ў Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў Нашай долі, з іх чатыры былі канфіскаваны. “НД” мела 21 аддзел. Сярод іх “Дзеянне ўрада”, “Палітычны агляд”, “Жыцце вескі”, “Жыццё гарадоў”, “Фельетоны”, “Навейшыя творы беларускай літаратуры”, “Што чутно на Белай Русі”, “З мінулага Беларусі”, “Новыя кнігі”. НД прапагандавала рэвалюцыйныя ідэі. Ужо ў першым нумары НД адкрыта выступіла супраць царызму, няволі народа. У перадавым артыкуле “Да чтыачоў” НД пісала, што белнарод ачнуўся ад цяжкага сну. Другі артыкул “Што будзе?” выкрывае махінацыю царскага ўрада з выбарамі ў Дзяржаўную думу. У аддзеле белетрыстыкі – апавяданне Элаізы Пашкевіч (Цёткі) “Прысяга над крывавымі разорамі” за подпісам Мацей Крапіўка. Амаль весь тыраж НД (каля трох тысяч экз.) арыштаваны ў рэдакцыі.Перадавы артыкул другога нумара “Пагром” – пра крывавую расправу над рабочымі Гомеля, Кіева і інш. Трэці нумар “Як мужыку палепшыць сваё жыццё”, “Напасць чужынцаў”. Паліцыя ўчыніла ў рэдакцыі пагром.Пакуль ішло судовае следства, удалося выдаць чацвёрты нумар. Рэдакцыя заявіла, што “дзеля прычын, ад рэдакцыі незалежачых, НД больш выходзць не будзе”. Але судовы працэс зацягнуўся, таму выйшлі яшчэ два нумары газеты. Друкаваліся рэвалюцыйныя вершы. НД была вельмі папулярна. Ядвігін Ш апавяданне “Суд”, Колас – апавяданне “Свабода”. За верш Коласа “Беларусам” канфіскаваны трэці нумар НД.

Адначасова з 10 лістапада 1906 года па 1915 у Вільні выходзіла легальная газета на белмове “Наша ніва”. “Работа Думы”, якія цэнзура палічыла за рэвалюцыйныя пракламацыі, адбыўся суд.Газета аштрафавана. З таго часу НН пачала выступаць за рэформы, нац.адраджэнне белнарода, пры гэтым абвяргала рэвалюцыйныя ідэі. З 22 снежня 1906 па 7 сакавіка 1914 газету узначальваў Уласаў. З НН звязана творчая дзейнасць Купалы, Коласа, Багдановіча, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага, Бядулі. Творчасць гэтых пісьменнікаў вызначала палітысны змест самага вялікага і значнага аддзела газеты – літаратурнага. З 1914 Янка Купала рэдагаваў НН. За апазіцыйны тон паліцыя 16 студзеня 1915 года канфіскавала другі нумар газеты. Купалу прыцягвалі да судовай адказнасці, ён выехаў у Маскву. Выданне НН спынілася.