logo
Otvety_journ_2011_new!

Альтэрнатыўныя выданні

Часопіс "Аrche" -- альтернативное издание.

Часопіс кніжных аглядаў, інтэлектуальнай аналітыкі і добрай літаратуры

Сайт: http://arche.by/

Cлoвa arche aзнaчae «пepшaпaчaтak», «пepшaпpычынa», «тoe, штo ляжыць y acнoвe». Зaдaннe чacoпica пaд нaзвaй arche пaлягae нe cтoльki ў тым, kaб згpaмaдзiць — злyчыць пaд aднoй cтpaxoй — apтэфakты aйчыннaй нapaтыўнaй пpacтopы, koльki ў тым, kaб дaвecцi яe дa kpытычнaй тэмпepaтypы, kaлi мaгчымым cтaeццa пepaтвapэннe лёдy ў вaдy, вaды ў napy, a пapы ў aгoнь. Taмy нaш чacoпic yзнikae нe aд kaнcтaтaцыi нeзaдaвoлeнacцi чымcьцi, a aд iмпyльcy, ckipaвaнaгa нa пepaтвapэннe, тpaнcфapмaцыю, aд’iнaчaннe. Бo пoчacтy знakшыць aзнaчaлa нe збypыць, пaглyмiць, a, нaaдвapoт, выявiць звapoтны бok pэчaў — нakшae, iншae.

Bыпpaўляючыcя ў дapoгy, мы нe вeдaeм, дзe бyдзe нacтyпнae ўпынiшчa.— Дый гэтa нe тaк вaжнa, тaмy штo ў нaшaй ciтyaцыi нaвaт блykaць вaлeй, чымcя cтaяць нa aдным мecцы. Bыxoдзьцe нaм нacycтpaч. Mы мaeм штo cкaзaць.

Часопіс “Дзеяслоў” – альтернативное издание.

Сайт: http://www.dziejaslou.by/

Рэдакцыя: Барыс Пятровіч (Сачанка) - галоўны рэдактар, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка

Слова ад "Дзеяслова". Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе.

Аднак улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літаратурна-мастацкімі часопісамі “Полымя”, “Нёман”, “Маладосьць”, “Крыніца”, тыднёвікам “Літаратура і мастацтва”, а таксама над Саюзам беларускіх пісьменьнікаў як арганізацыяй уцэлым – ёсьць таму прыкладам і доказам.

Пасьля расправы над беларускамоўным друкам сітуацыя на літаратурным полі нашай краіны карэнным чынам зьмянілася. Дзесяткам пісьменьнікаў улады перакрылі мажлівасьць выхаду са сваім словам да масавага чытача, яшчэ дзесяткі – самі прынцыпова ня пойдуць на супрацоўніцтва з адабранымі і зацуглянымі часопісамі. Паўстала неабходнасьць зьяўленьня новых літаратурных выданьняў, якія запоўняць штучна ўтвораную пустэчу. Адным з іх павінен з часам стаць “Дзеяслоў”.

Сёньня беларускіх літаратараў хочуць падзяліць на “сваіх” і “чужых”. “Дзеяслоў” супраць усялякіх падзелаў. “Дзеяслоў” — выданьне адкрытае для ўсіх. У гэтым можна пераканацца па першым выпуску. Усё вартае: таленавітае, адметнае, шчырае, сьмелае — будзе друкавацца на старонках выданьня. “Дзея­слоў” пастараецца не расчараваць ні сваіх сяброў, ні сваіх ворагаў. Крытэрыем для “Дзеяслова” будзе найперш літаратурная вартасьць і якасьць твору, а не палітычная заангажаванасьць. “Дзеяслову” імпануе адзіны неаспрэчны прынцып – служэньне на карысьць роднай Беларусі: жыцьцё кароткае — Радзіма вечная! “Дзеяслоў” лічыць, што захаваньне і разьвіцьцё роднай мовы і культуры найважнейшая задача цяперашніх пакаленьняў беларусаў. Жыцьцё, час выпрабоў­ваюць нас — талерантных і цярплівых — на талерантнасьць і цярплівасьць. Дык будзем жа яшчэ і мужнымі, годнымі нашых продкаў, якія пакінулі нам у спадчыну неацэнны дар — Краіну Беларусь.

“Дзеяслоў” не зьбіраецца абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці будуць асьвятляцца на старонках выданьня. Шмат увагі “Дзеяслоў” мяркуе надаваць перакладной літаратуры: чытачы выданьня павінны ведаць, што новага сёньня адбываецца ў сьвеце, чым захапляюцца нашыя суседзі, якія тэндэнцыі пануюць у сусьветным мастацтве і культуры ўвогуле. У планах “Дзеяслова” рабіць сьпецыяльныя выпускі, прысьвечаныя сучасным еўрапейскім літаратурам і літаратурам сьвету: нямецкай, швецкай, ангельскай, польскай, нарвежскай, фінскай, амерыканскай... “Дзеяслоў” мяркуе таксама пастаянна знаё­міць чытачоў з творчасьцю нашых суайчыньнікаў, якія жывуць на эміграцыі. І абавязкова, у кожным выпуску, будзе прысутнічаць рубрыка “Дэбют” з першымі “спробамі пяра” маладых аўтараў.